| nott ( @ 2007-05-01 19:25:00 |
| Current music: | ProjeKct Two - Contrary ConstruKction |
ліст чарльза роберта дарвіна
эвалюцыя. стары чарльз дарвін ведаў, што гэта такое. ён нават ведаў галоўны канфлікт эвалюцыі і рэлігіі (талсты таксама ведаў - ён нават пра гэта пісаў, але талсты нічога не ведаў пра эвалюцыю). дарвін ведаў усё, але нічога не казаў.
учора пад сваім ложкам я знайшоў запісы дарвіна. там ён напісаў (у асабістым лісце да мяне), што галоўны канфлікт рэлігіі і тэорыі эвалюцыю - не ў тым, адкуль пайшоў чалавек. святая інквізіцыя спаліла тысячы людзей не за тое, што яны распавядалі пра маўпу, якая была ўжо і не маўпай, а чалавекам. на самой справе, тэорыя эвалюцыі сцвярджала пра натуральны адбор, што адразу ставіла крыж на рэлігіі. бо ў рэлігіі, пісаў мне дарвін, мацнейшы не той, хто прыстасоўваецца, а той, хто ідзе да сваёй мэты (гэтая мэта не залежыць ад навакольных умоў, яна ўвогуле не фізічна, піша ён). паводле тэорыі дарвіна (зразумела, яе публічнага варыянту, а не таго варыянту, які дарвін лічыў сапраўдным), мэта заўсёды змяняецца, бо залежыць ад абставінаў. і таму жывёла хоча навучыцца жыць такім чынам, каб мець магчымасць задаволіць любое жаданне (дакладней, не любое, а тое, якога зараз няма, але якое можа з'явіцца ў наступнае імгненне). стары дарвін усё ведаў. ён нават ведаў, што будзе гітлер (канешне, дарвін не ведаў, што гэта будзе канкрэтна гітлер, але прафессар ведаў, што гітлер будзе). прафессар напісаў таксама і пра нацыяналістаў: ён думае, што аб'яднацца вакол некай прыкметы - ці то нацыянальцасць, ці то колер вачэй, ці то любімая футбольная каманда, ці то музычны густ - гэта толькі спроба ўратавацца і, адначасова, стаць мацней.
стары дарвін ведаў усё. нават тое, што я загіну ў апошнім тралейбусе на вуліцы шчорса.